jpgМіжнародны дзень роднай мовы - Новости школы - Ухвальская средняя школа им. А.С.Лукашевича Крупского района

Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2022

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Па традыцыі гэты дзень праходзіць у нашай школе заўсёды цікава і натхнена. Вучні ў сваіх выступленнях рабілі акцэнт на тым, што ніякае багацце чалавека не можа быць даражэйшым за родную мову. На свяце гучалі вершы, песні на роднай мове, загадкі-жарты, прыказкі, прымаўкі; пажаданні шанаваць сваю мову, свае песні, казкі, звычаі і ўсё роднае.

Цікавы займальны матэрыял прыйшоўся да душы кожнаму ўдзельніку свята.