jpgТыдзень беларускай мовы і літаратуры - Ухвальская средняя школа им. А.С.Лукашевича Крупского района

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Конкурс "Размаўляем па-беларуску"

05.04.2024
развернуть

    05.04.2024 паміж вучнямі 10 і 11 класаў прайшоў конкурс "Размаўляем па-беларуску". Дзеці разгадавалі крыжаванкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, што садзейнічала выхаванню павагі да роднай мовы, павышэнню матывацыі да яе вывучэння.

свернуть

"Сябруем з родным словам"

03.04.2024
развернуть

    03.04.2024 паміж вучнямі 6-7 класаў адбыўся моўны турнір "Сябруем з родным словам". Дзеці разгадвалі рэбусы, загадкі, пашырылі свой лексічны запас, развівалі кемлівасть і цікаўнасть.

свернуть

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры

09.03.2022
развернуть

Паміж вучнямі 5 і 6 класаў прайшла гульня "Беларускі скарб". У працэсе гульні дзеці выявілі, што наш галоўны скарб - наша мова. Актыўна і з цікавасцю ўдельнікі адгадвалі загадкі, запаўнялі крыжаванкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі.

       

свернуть

Другі дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры

10.03.2022
развернуть

Каманды вучняў 8 і 9 класа спаборнічалі ў конкурсе "Шануй родную мову". Удзельнікі ўзнавілі свае веды па беларускай мове: успомнілі фразеалагізмы, папрацавалі перакладчыкамі, паўтарылі алфавіт.

 

свернуть

Трэці дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры

11.03.2022
развернуть

"Дзяцей, як тых снапкоў на току!..." Пад такой назвай праведзена мерапрыемства, прысвечанае сям'і народнага паэта Якуба Коласа, яго братам і сёстрам. Гучалі ўрыўкі з паэмы Я.Коласа "Новая зямля" пра дзяцінства, юнацтва, гады вучобы. Шмат добрых слоў было сказана пра маці, Ганну Юр'еўну, яе цеплыню, пяшчоту, любоў, якія яна праяўляла да сваіх дзяцей.

      

свернуть

Чацвёрты дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры

12.03.2022
развернуть

Квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова" - чарговае мерапрыемства тыдня роднай мовы. Матэдарамі гэтай гульні былі вучні 11 класа. Яны падрыхтавалі заданні, вызначылі прыпынкі, на якіх рухаліся гульцы. Асабліва ажыўлена было на прыпынках "Загадкі", "Крылатая каштоўка", "Рухаючая сіла", "Літаратурная крыжаванка". На прыпынку "Юныя паэты" гульцы складалі невялічкія вершы пра мову. З пачуццём любові і павагі вучні гаварылі пра сваю родную мову. Свята адбылося цікавае. Лепшыя вучні і каманда - пераможца атрымалі прызы.

свернуть